Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

17 Снежань 2019

Ветэраны чэрвеньскага футбола сталі прызёрамі турніру 50+

Пяць каманд сабраліся ў суботу ў спартыўным комплексе «Ігумен» Чэрвеньскай СДЮШАР на міні-футбольны турнір сярод ветэранаў гэтага віду спорту ўзростам 50 і больш гадоў. Спаборніцтвы былі арганізаваны па ініцыятыве Заслужанага трэнер Беларусі, ганаровага грамадзяніна Чэрвеньскага раёна Анатоля Усенкі пры падтрымцы Беларускай федэрацыі футбола.

Такія турніры заўсёды выклікаюць цікавасць як у іх удзельнікаў, так і ў заўзятараў. Першыя атрымліваюць магчымасць успомніць маладосць, акунуцца ў атмасферу рызыкі і бескампраміснай барацьбы, другія - зноў ўбачыць на пляцоўцы сваіх куміраў. Ветэраны Чэрвеньскага футбола не расчаравалі прыхільнікаў. Кожны матч з іх удзелам трымаў у напружанні да апошніх секунд.

У першай сустрэчы супернікамі нашай каманды былі геаграфічныя суседзі з Беразіно. Менавіта яны адкрылі лік у матчы, аднак яшчэ да перапынку гаспадары пляцоўкі здолелі адыграцца: вызначыўся Аляксей Сасункевіч. А ў другім тайме Яўген Канашэвiч забіў пераможны для чэрвенцаў мяч - 2:1. З такім жа лікам нашы ветэраны адолелі мінскую каманду «Ваенная акадэмія»: галы на рахунку Сяргея Канцура (з пенальці) і Яўгена Канашэвiча.

Каб захаваць шанцы на перамогу ў турніры, чэрвенцам ў трэцім матчы трэба было выйграваць у каманды з Барысава. За два дзесяткі секунд да фінальнай сірэны лік на табло быў нічыйным - 0:0. І ўсё ж адзін дакладны ўдар па нашых варотах прынёс вікторыю барысаўчанам. А разам з ёй - і першае месца ў спаборніцтвах.

Свой апошні матч нашы ветэраны праводзілі з камандай Беларускай федэрацыі футбола. Пераможца гэтай сустрэчы быў сярэбраным прызёрам турніру, які прайграў - бронзавым. Лік у гульні адкрыў футбаліст чэрвенскай каманды Аляксандр Лалаеў, але мінчане хутка адыграліся. У рэшце рэшт, лёс матчу на карысць чэрвенцаў вырашыў дубль Сяргея Канцура. Спачатку ён вынікова завяршыў контратаку нашай каманды, а потым, калі футбалісты федэрацыі, перайшлі на гульню ў пяць палявых гульцоў, закаціў мяч у іх неабароненыя вароты.

Уладальнікамі сярэбраных медалёў сталі Сяргей Купровіч, Аляксей Сасункевіч, Сяргей Канцура, Яўген Канашэвiч, Аляксандр Лалаеў, Вячаслаў Целяціцкі і Віталь Манулік. Акрамя таго, галкіпер чэрвенцаў Сяргей Купровіч, які прапусціў на турніры менш за ўсіх мячоў, атрымаў прыз лепшага гульца каманды.

Ігар Адамовіч. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць